Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

21 лютага - Дзень роднай мовы

Дата: 30 марта 2020 в 21:59

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

На працягу 9 гадоў кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

 Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

<article>

     Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.                    

Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Гісторыя свята
17 лістапада 1999 года Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Першыя ўрачыстасці прайшлі ў 2000 годзе. Генеральная Асамблея ААН падтрымала ініцыятыву аб абвяшчэнні свята ў 2002 годзе ў Рэзалюцыі № Α / RES / 56/262. Яна заклікала краіны-члены садзейнічаць захаванню і абароне моў народаў свету. Дата свята прымеркавана памяці аб трагедыі, якая адбылася ў Бангладэшы 21 лютага 1952 году. Пакістанская паліцыя расстраляла удзельнікаў акцыі, якія выступалі за прызнанне бенгальскага мовы дзяржаўнай.

Традыцыі свята

У гэты дзень ладзяцца асветніцкія лекцыі, канферэнцыі, семінары. Праходзяць акцыі па абароне дзяржаўнай мовы. У штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы і ў яе філіялах ладзяцца выставы і прэзентацыі, якія прысвячаюцца мовам, арганізуюцца святочныя канцэрты. У адукацыйных установах праходзяць тэматычныя заняткі. Праводзяцца конкурсы сярод знаўцаў роднай мовы. У сродках масавай інфармацыі публікуюцца артыкулы аб дзеючых і знікаючых мовах.

</article>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.